У Беларускай оперы ўжо ў пяты раз паставяць “Тоску”
Прэм’ерныя паказы спектаклю па оперы Джакама Пучыні “Тоска” адбудуцца ў Беларускай оперы 29, 30 і 31 кастрычніка, паведамляе TUT.by. “Тоска” лічыцца адным з найлепшых твораў опернай класікі. Яе прэм’ера адбылася ў 1900 годзе і дагэтуль карыстаецца нечуванай папулярнасцю. Цяперашняя пастаноўка — пятая па ліку ў гісторыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Упершыню “Тоска” з’явілася на беларускай сцэне ў 1937 годзе намаганнямі дырыжора Марка Шнэйдэрмана і рэжысёра Паўла Златагорава.
Рэжысёр-пастаноўшчык сёлетняй прэм’еры — Міхаіл Панджавідзэ, дырыжор-пастаноўшчык — заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна, мастак-пастаноўшчык — Аляксандр Касцючэнка, мастак па касцюмах — Элеанора Грыгарук, хармайстар — Ніна Ламановіч.