У беларускай сталіцы пратэставалі супраць пабудовы хімзавода ў Дружным
Акцыя пратэсту супраць пабудовы хімічнага завода ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна прайшла ў пятніцу ў Мінску. Актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" стаялі на
вуліцы Веры Харужай недалёка ад Камароўскага рынку, апрануўшы
распіратары. Яны трымалі ў руках складзены з аркушоў паперы лозунг
"Беларусь - не сметніца" і раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра
будаўніцтва пад Мінскам экалагічна небяспечнага прадпрыемства.
"Хартыя-97" нагадвае, што жыхары Пухавіцкага раёна выступаюць катэгарычна супраць пабудовы хімзавода. У пасёлку Дружны прайшлі шматлікія акцыі пратэсту.
Ініцыятыўная група сабрала і накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта, урад і мясцовыя органы ўлады тысячы подпісаў жыхароў раёна супраць будаўніцтва завода, які нясе небяспеку для людзей і навакольнага асяроддзя.