У беларускай сталіцы шукаюць прыгажуню

У Мінску шукаюць самую прыгожую дзяўчыну. Нацыянальная школа прыгажосці аб’явіла пра пачатак падрыхтоўкі да конкурса прыгажосці «Міс Мінска-2007».
Ён пройдзе 8 верасня ў Дзень горада. У кастынгу змогуць узяць удзел дзяўчаты ад 17 да 25 гадоў, якія маюць рост не меншы за 175 сантыметраў, ніколі не былі ў шлюбе і не маюць дзяцей.
Традыцыйна пераможцаў будзе пяць: «Міс Мінск», дзве «віцэ-Мінск», «Мінск Зачараванне» і «Міс Фота».

www.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі