У беларускіх абітурыентаў сёння пачалося прафесіна-псіхалагічнае сумоўе

Яго абавязаныя прайсці тыя, хто паступае на спецыяльнасці "міжнародныя адносіны", "міжнароднае права", "правазнаўства", "журналістыка", "мытная справа" ды шэраг іншых. На сумоўі з педагогамі, дыпламатамі і журналістамі будучы студэнт мусіць раскрыць свае асабістыя і дзелавыя якасці, а яшчэ і здольнасці да навучання.
Пры гэтым, кожны абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў сумоўі па адной спецыяльнасці не болей аднаго разу.

Як паведамляе Першы канал, з-за розных парушэнняў да сумоўя не дапусцілі каля 30 чалавек. Нагадаем, прафесіна-псіхалагічнае сумоўе ў беларускіх ВНУ працягнецца да 30 сакавіка.

Калі абітурыент не зможа прыйсці ў прызначаны дзень па ўважлівай прычыне, яго чакае рэзервовы дзень — 29 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі