У беларускіх дзюдаістаў тры медалі на этапе Кубка свету

Беларускія дзюдаісты заваявалі тры медалі на этапе мужчынскага Кубка свету, першы дзень якога прайшоў 9 кастрычніка ў мінскім Палацы спорту, паведамляе БЕЛТА. У вагавай катэгорыі да 66 кг срэбраным прызёрам стаў Дзмітры Шэршань, які прайграў у фінале расіяніну Дзянісу Лаўрэнц’еву. У вазе да 73 кг другое месца заняў Аляксей Раманчук, якія таксама саступіў прадстаўніку Расіі, Міхаілу Мачыну. Бронзу ўзяў беларус Вадзім Шока ў катэгорыі да 66 кг. Сёння будуць разыгрывацца медалі ў вагавых катэгорыях да 81, да 90, да 100 і звыш 100 кг.