У беларускіх турмах адмянілі катаванні голадам

У Беларусі адмянілі адмысловыя зніжаныя нормы харчавання для вінаватых вязняў. Як інфармуе "Ежедневник", нормы трымаліся яшчэ са сталінскіх часоў. Праваабаронцы адназначна расцэньвалі іх як катаванні. Так, для беларускіх вязняў усталяваныя сем розных нормаў харчавання ў розных сітуацыях. У тым ліку ёсць і так званая норма №7, якая ўжываецца да вязняў, пакараных за парушэнне рэжыму папраўчай установы.

У норме №7 колькасць найменняў прадуктаў скарачалася больш як у два разы, а тыя, што заставаліся, зрэзалі да мінімуму. Напрыклад, норма мяса зніжалася ў чатыры разы – ад 120 да 30 грамаў у суткі. Пры гэтым ад 50 да 75 грамаў у суткі павялічвалася норма спажывання рыбы. А ў беларускіх турмах гэта звычайна вельмі салёны селядзец. Ад гэтага вязень хоча піць і пакутуе ад смагі.

Цяпер гэтая норма больш да беларускіх вязняў ужывацца не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі