У беларускіх ВНУ павялічыцца тэрмін навучання па некаторых спецыяльнасцях

Тэрмін навучання па 16 спецыяльнасцях у беларускіх ВНУ будзе павялічаны на 1 год.
У пералік, зацверджаны пастановай Савета міністраў, трапілі найбольш складаныя спецыяльнасці, як "Тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і рухавікоў" з кваліфікацыяй "Інжынер", "Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам (франтавая авіяцыя)" з кваліфікацыяй "Пілот-інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванні", "Жывапіс" з кваліфікацыяй "Мастак-выкладчык", "Архітэктурны дызайн", а таксама кваліфікацыі "Урач. Псіхолаг у ахове здароўя".

Тэрмін навучання на гэтых спецыяльнасцях складзе не 4 гады або 5 гадоў, як па асноўных спецыяльнасцях, а 5,5 — 6 гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі