У беларускім войску сёлета не было ніводнай смерці
У сувязі з катастрофай на расійскай падлодцы "Нерпа", дзе загінула 20 чалавек, Еўрарадыё вырашыла даведацца, колькі чалавек гіне ў войску Беларусі. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы беларускага Міністэрства абароны Вячаслава Раменчыка, беларускае войска ў 2008 годзе не мела смерцяў. Падчас выканання службовага абавязку сёлета не загінуў ніводзін чалавек. Як адзначыў В.Раменчык у каментары Еўрарадыё, падчас вялікіх вайсковых вучэнняў у Беларусі не зафіксавана увогуле ні аднаго выпадку са смяротным вынікам:
Раменчык: Гэта не залежыць ад вучэнняў. Наадварот, на вучэннях у нас не зафіксавана ніводнага выпадку гібелі ваеннаслужачых з 2001 года. Буйныя вучэнні праводзяцца з 2001 года. А да гэтага ў нас буйных вучэнняў не праводзілася з 1992 года.
У 2007 годзе, па словах В.Раменчыка, у беларускім войску загінулі 2 чалавекі.
Фота — "Беларускія навіны"