У Беластоку беларуса судзяць за збіццё двух палякаў

4 верасня ў Беластоцкай пракуратуры павінен быў распачацца азгляд правы супраць 8 маладых людзей, у тым ліку — беларуса Міраслава. Іх абвінавачваюць у збіцці 2 жыхароў мястэчка Монкі, што на Беласточчыне. Аднак слуханне справы было адкладзенае, бо пабітыя мужчыны пажадалі паспрабаваць “дамовіцца” з тымі хто іх збіў. А сюжэт гэтай крымінальнай справы такі. Томашу патэлефанаваў яго знаёмы Лукаш і, падчас размовы, пажартаваў над ім. На той жарт Томаш не забыўся і, кааб адпомсціць, звярнуўся па дапамогу да знаёмага беларуса Міраслава, які жыў у Беластоку.

Беларус сабраў знаёмых і паехаў у Монкі разбірацца з “жартаўніком”. Лукаша разам з сябрам знайшлі на адной з вуліц мястэчка. Спачатку іх білі проста на вуліцы. Пры гэтым ужываліся палкі і ланцугі. Пасля хлопцаў загрузілі ў аўтамабіль ды адвезлі ў іншае месца, дзе працягнулася іх збіццё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі