У Беластоку пратэставалі супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі

Увечары 21 снежня каля беларускага консульства ў Беластоку прайшла акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага разгону дэманстрацыі ў Мінску. Як паведамляе Kurier Poranny, арганізатарамі мерапрыемства выступіла група польскіх маладзёнаў, аб'яднаных у ініцыятыву "Projekt Polska Białystok ". Большасць удзельнікаў была апранутая ў белыя кашулі з выявай чалавека, у якога задратаваны рот. У знак падтрымкі затрыманых дэманстрантаў у Мінску каля консульства былі запаленыя белыя і чырвоныя знічы.

Нагадаем, што акцыі салідарнасці з беларускай апазіцыяй прайшлі ўжо ў Варшаве, Гданьску, Вільні, Гаазе, Бішкеку, Лондане, Кіеве і шэрагу іншых еўрапейскіх гарадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі