У Беластоку пройдзе фестываль, якія пакажа шматкультурнасць горада
"Мы аднолькавыя" — пад такім лозунгам у Беластоку пройдзе фестываль "Іншае вымярэнне — суседзі". З 1 па 6 верасня арганізатары мерапрыемства паспрабуюць паказаць традыцыі і культуры беларусаў, літоўцаў, украінцаў, рускіх, татараў, габрэяў і палякаў. Менавіта гэтыя народы жывуць на Беласточчыне адзін каля аднаго ўжо шмат стагоддзяў.
У межах фэсту пройдуць канцэрты, дэбаты, прагляды фільмаў, выставы, спектаклі, кірмаш кніг, сустрэчы з паэтамі і шмат чаго іншага. Уваход практычна на ўсе мерапрыемствы будзе вольным.
У межах фэсту пройдуць канцэрты, дэбаты, прагляды фільмаў, выставы, спектаклі, кірмаш кніг, сустрэчы з паэтамі і шмат чаго іншага. Уваход практычна на ўсе мерапрыемствы будзе вольным.