У Белдзяржуніверсітэце праходзяць Дні адчыненых дзвярэй
Дні адчыненых дзвярэй праходзяць з 27 снежня па 10 студзеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамляе прэс-служба ВНУ. 27 снежня на пытанні абітурыентаў адказвалі дэканы і выкладчыкі фізічнага, біялагічнага факультэтаў, а таксама факультэта філасофіі і сацыяльных навук. 28 снежня Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе на вайсковым факультэце.
Адразу пасля навагодніх святаў, 4 студзеня, абітурыентаў чакаюць на механіка-матэматычным і філалагічным факультэтах, факультэтах прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, журналістыкі, а таксама ў Інстытуце тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія і юрыдычным каледжы БДУ.
На наступны дзень, 5 студзеня, Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе на эканамічным і гістарычным факультэтах, 8 студзеня — на гуманітарным, хімічным, юрыдычным факультэтах, а таксама факультэце радыёфізікі і электронікі.
Геаграфічны факультэт, Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій, Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ запрашаюць абітурыентаў 9 студзеня. Завершацца Дні адчыненых дзвярэй БДУ 10 студзеня на факультэце міжнародных адносінаў.