У Белгарадскай вобласці гарыць адзін з аб'ектаў Мінабароны Расіі

Верагодна, размова пра склад боепрыпасаў у Тамароўцы пад Белгарадам.
Верагодна, размова пра склад боепрыпасаў у Тамароўцы пад Белгарадам.

У Белгарадскай вобласці, якая мяжуе з Украінай, гарыць адзін з аб'ектаў Мінабароны Расіі. Гэты факт пацвердзіў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

"На тэрыторыі аднаго з аб'ектаў Мінабароны РФ на мяжы трох муніцыпальных утварэнняў узнік пажар. Інфармацыя аб пацярпелых і разбурэннях удакладняецца... Больш падрабязная інфармацыя будзе пазней", — сказаў ён.

Верагодна, размова пра склад боепрыпасаў у Тамароўцы пад Белгарадам.

Тым часам Уладзімір Пуцін увёў у рэгіёне надзвычайнае становішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі