У Белгарадскай вобласці Расіі капаюць акопы

У Белгарадскай вобласці Расіі капаюць акопы

У Белгарадскай вобласці Расіі капаюць акопы і равы. Для гэтага выкарыстоўваецца спецтэхніка. Пра гэта распавёў кіраўнік памежнай Шэбекінскай акругі Уладзімір Жданаў. Ён у сацсетках супакойваў мясцовых жыхароў, якія задаюць пытанні мясцовым уладам. Расіяне занепакоеныя апошнімі здарэннямі ў памежнай з Украінай вобласці — то выбухі, то пажары. Жданаў запэўніў іх, што турбавацца ім не трэба, а земляныя працы праводзяцца "на ўсялякі выпадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі