У Белгарадскай вобласці зноў загарэўся склад з боепрыпасамі

У Белгарадскай вобласці зноў загарэўся склад з боепрыпасамі

У Белгарадскай вобласці Расіі зноў загарэўся склад з боепрыпасамі. Мяркуючы па паведамленнях, гэта той самы склад, які гарэў чатыры дні таму. 

Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў ў сваім тэлеграм-канале ва ўсім абвінаваціў "эфект лінзы": "У выніку гарачага надвор'я (спрацаваў эфэкт лінзы) у раёне сяла Ціманава адбылося самазагаранне боепрыпасаў, якія яшчэ не паспелі абясшкодзіць сапёры"

Гладкоў паведаміў, што пацярпелых няма, частку жыхароў эвакуявалі ў санаторый, частка выехала самастойна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі