У Бешанковічах два гады стаіць мемарыяльны знак з памылкай
Два гады таму на ўскраіне Бешанковічаў усталявалі памятны знак расстраляным падчас Вялікай Айчыннай вайны зняволеным з нямецкай турмы СД. Там загінулі дзесяткі партызан, членаў іх сем’яў ды мірныя жыхары, што дапамагалі партызанам. Усе два гады ў надпісы на мемарыяльным знаку ні ў каго не дайшлі рукі выправіць... памылку. Замест “расстреляно” на таблічцы напісалі “расстрелЕно”. Кажуць, што падчас адкрыцця знаку ды якіх ўрачыстасцяў, што праводзяцца на гэтым месцы, памылку сарамліва закрываюць букетамі.