У Бешанковічах ўзялі пад варту серыйнага падпальшчыка хатаў

Следчыя Віцебскай вобласці ўзялі пад варту мужчыну, якога вінавацяць у серыі падпалаў прыватных хатаў, перадае БелаПАН. Яму выставілі абвінавачанне ў наўмысным знішчэнні маёмасці.

На пачатку красавіка жыхары вёскі Семянцова Бешанковіцкага раёна сталі звяртацца да праваахоўнікаў з заявамі пра невытлумачальныя ўзгаранні дачных дамкоў і гаспадарчых пабудоваў.

Эксперты высветлілі, што прычынай пажараў былі падпалы. Па падазрэнні ў злачынстве праваахоўнікі затрымалі 21-гадовага мясцовага жыхара.

Высветлілася, што з 7 красавіка па 31 траўня мужчына па начах падпаліў тры дачныя дамкі з гаспадарчымі пабудовамі да іх у вёсцы Семянцова і адну жылую прыватную хату. Мужчына пастаянна заставаўся побач з падпаленымі хатамі і нават дапамагаў іх тушыць разам з мясцовымі жыхарамі і ратавальнікамі.

Цяпер ідзе расследаванне па крымінальнай справе. Затрыманаму прызначылі судова-псіхіятрычную экспертызу.

Фота: ves.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі