У Бешанковіцкім раёне машыны двойчы пераехалі мужчыну з флікерам

Труп 35-гадовага мужчыны знайшлі ля вёскі Бачэйкава Бешанковіцкага раёна. Па ўсіх прыкметах, ён стаў ахвярай аўтанаезду. Кіроўца, што збіў пешахода, з месца аварыі ўцёк.  Калі міліцыянты здзейснілі план “Перахоп”, яны злавілі... адразу двух кіроўцаў, што пераехалі чалавека. Высветлілася, што спачатку яго збіў грузавік, а потым - легкавік. Абодва кіроўцы затрыманыя.

Праваахоўчыя органы вырашаюць, хто з іх вінаваты ў смерці пешахода. Дарэчы, небарака меў на адзенні святлоадбіваючыя элементы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі