У бліжэйшы час Лукашэнка правядзе нараду, прысвечаную ЖКГ

У бліжэйшы час Лукашэнка правядзе нараду, прысвечаную ЖКГ

У бліжэйшы час Аляксандр Лукашэнка правядзе нараду, прысвечаную жыллёва-камунальнай гаспадарцы. На ёй будуць разглядацца вынікі працы ў гэтай сферы і досвед Мінска па рэфармаванню сістэмы, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Паводле яго слоў, урад сур'ёзна рыхтуецца да нарады. "Ёсць шмат станоўчага, але ёсць і недахопы", — цытуе словы Калініна БЕЛТА.

Намеснік прэм'ера заявіў, што кошт жыллёва-камунальных паслуг павінен адпавядаць даходам насельніцтва. "Калі даходы растуць, ёсць падставы павысіць, у адваротным выпадку — не", — сказаў Анатоль Калінін. Ён адзначыў, што асноўная задача на 2017 год — павысіць эфектыўнасць і знізіць выдаткі ў ЖКГ.

У бліжэйшы час Лукашэнка правядзе нараду, прысвечаную ЖКГ
Анатоль Калінін. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі