У бліжэйшыя тры дні ў Беларусі захаваецца даждлівае надвор’е

Даждлівае надвор’е будзе панаваць у Беларусі ў бліжэйшыя тры дні. Пра гэта паведамляе рэсрубліканскі Гідраметэацэнтр.

Умовы надвор’я ў гэты час у нашай краіне будзе вызначаць маларухомы цыклон, цэнтр якога зараз знаходзіцца над Віцебскай вобласцю. У гэтыя дні ў асобных раёнах будзе назірацца туман. Тэмпература паветра ўначы +3..+10, удзень 8..14 вышэй за нуль.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі