У Брэце ўпершыню праходзіць галубіны кірмаш
Вясновы галубіны кірмаш ладзяць 4 траўня на брэсцкім рынку "Стары горад". Ён арганізаваны Брэсцкім міжраённым грамадскім аб'яднаннем аматараў голубаў і дэкаратыўных птушак.
Усяго на кірмашы прадстаўлена больш дзесяці парод, у тым ліку самыя распаўсюджаныя — мікалаеўскія і паштовыя галубы. Ёсць і больш рэдкія пароды: растоўскія каляровыя, кар'еры і паўліны.
Галубіны кірмаш праходзіць у Брэсце ўпершыню, але арганізатары збіраюцца зрабіць яго штоквартальным. Па меркаванні адмыслоўцаў, такія мерапрыемствы садзейнічаюць папулярызацыі голубагадоўлі ў рэгіёне.
БелаПАН