У Брэсце абвешчаны прыём вусных скаргаў на будаўнічую халтуру

У Брэсце пачаўся прыём вусных скаргаў на хібы пры будаўніцтве жытла. Скаргі на два тэлефоны прымае Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Брэсцкага аблвыканкама. Бярэцца ў разлік брак, дапушчаны будаўнікамі ў дамах, здадзеных у эксплуатацыю ў 2009-2010 гадах. Вось што сказаў Еўрарадыё супрацоўнік Камітэта Сяргей Абадзінскі: Сяргей Абадзінскі: "Ёсць пытанні да будаўнікоў. І таксама ў святле заўвагі прэзідэнта, што мала ўзаемінаў з народам. Каб не было праблемы, дык і лініі не было б".

Скаргаў паступае шмат. З 26 траўня іх зафіксавана некалькі дзясяткаў, паведаміў Сяргей Абадзінскі. “Гарачая лінія” адкрытая на год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі