У Брэсце адбылося закрыццё мотасезону (фота)

Мерапрыемства было арганізавана ДАІ Брэсцкай вобласці. Падчас яго афіцыйнай часткі супрацоўнікі ведамства паведамілі, што сезон 2014-га году — найгоршы за апошнія гады. Сёлета ў вобласці адбылося 64 аварыі з удзелам матацыклістаў, што на 11 ДТЗ больш за аналагічны перыяд мінулага году. 11 выпадкаў мелі летальны вынік.

Менавіта з гэтай трагічнай нагоды вялікага мотапараду па цэнтральных вуліцах гораду гэтым разам не было. Пасля конкурсаў на веданне правілаў дарожнага руху прысутныя накіраваліся арганізаванай калонай на вуліцу Янкі Купалы. Там 25 жніўня адбылася апошняя  аварыя ў горадзе, у якой загінуў матацыкліст. На месцы здарэння былі ўскладзены кветкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі