У Брэсце адкрылі сучасны супермаркет
Увечары 19 снежня ў Брэсце урачыста адкрылі супермаркет "Мiкс" (уладальнік - ААТ "Прадтавары"). У імпрэзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўлады і жыхары мікрараёна Кавалёва, дзе размешчаны "Мікс". Дырэктар "Прадтавараў" Міхаіл Козіч паведаміў журналістам, што праект рэалізаваны за кошт яго фірмы. Будаўніцтва "Мiкса" пачалося ў верасні, на сёння гэта найбольшы супермаркет у горадзе. Яго агульная плошча - 5 тыс. кв. метраў, гандлёвая — больш за 1,5 тыс. "У супермаркеце ўсталявана гандлёвае абсталяванне апошняга пакалення. Такога ў нашай краіне не вырабляюць. Але гандляваць мы будзем на 80-85% беларускімі таварамі" - зазначыў М.Козіч. Усяго ў "Мiксе" - больш за 14 тыс. тавараў. Тут ёсць мясарэзка, пякарня, кавярня, аптэка, оптыка, салон відэа і аўдыё, пункт абмену валюты, букмекерская кантора, стаянка на 270 аўтамабіляў. Пакупкі можна падвозіць да аўто на вазках.
Праект супермаркета ўнікальны, распрацаваны пад кіраўніцтвам старшыні Беларускага саюза архітэктараў Аляксандра Корбута. "У 2009 г. завершыцца будаўніцтва яшчэ аднаго такога аб'екта. У найбліжэйшыя гады жыхары Брэста змогуць рабіць пакупкі ўжо ў пяці падобных цэнтрах", — паабяцаў на адкрыцці супермаркета старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў. "Мiкс" даў працу для 150 чалавек.
БелаПАН