У Брэсце аднаўляюць помнікі царскім генералам (Фота)

У Брэсце на закрытых для пахаванняў гарадскіх Трышынскіх могілках адрамантавалі помнік генерал-маёру царскай арміі Кульчыцкаму.
Гэта зроблена высілкамі мясцовай філіі Беларускага саюза афіцэраў. Пры адкрыцці адзін з актывістаў грамадскага аб’яднання сказаў, маўляў, калі немцы аднаўляюць свае ваенныя могілкі, дык нам таксама трэба падбаць пра магілы царскіх генералаў.

Наступным можа быць помнік дырэктару Аляксандраўскага кадэцкага корпуса генералу Гельмерсену. Адзін з вянкоў на помніку ад Сувораўска-нахімаўскага саюза, другі ад “кадэтаў 28-й школы”.

У гэтай брэсцкай школе “Еўрарадыё” патлумачылі, што ў іх ёсць спецкласы, якія рыхтуюць да афіцэрскай кар’еры ў сілавых структурах: войску ды міліцыі. У адрозненне ад іншых школ, дзе ў сувязі з рэформай адмянілі ўсе спецыялізацыі, іх “ваенны” клас застаўся непарушным. 31 кастрычніка будзе “прысяга”.


Адноўлены помнік генералу Кульчыцкаму.


Помнік генералу Гельмерсену.


Шыльда на помніку.


Вянок “ад кадэтаў 28-й школы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі