У Брэсце арыштаваны бізнесмен, які дапамагаў міліцыі ў следчым эксперыменце
Кіраўнік брэсцкай фірмы “Гасціны двор” Андрэй Бялоў арыштаваны і знаходзіцца ў ізалятары. Яго фірма займалася продажам мэблі. Кліенты часта скардзіліся на яго ў суды і ў Брэсцкае абласное таварыства абароны правоў спажыўцоў.
Некаторыя справы таварыству ўдалося выйграць.
Пазалетась Андрэй Бялоў у супрацоўніцтве з міліцыяй дабіўся зняволення намесніка старшыні таварыства аховы правоў спажыўцоў Віталя Брытанава. Паклаў таму на стол у канверце 80 тысяч рублёў, а пасля ўварваліся міліцыянты і склалі пратакол. Тады Брытанава асудзілі на паўтара года калоніі з канфіскацыяй маёмасці.
Брэсцкая міліцыя пакуль не раскрывае дэталі арышту Бялова.
Па інфармацыі крыніцы ў праваахоўных органах, падчас затрымання кіраўнік фірмы нават аказаў супраціўленне: нацкаваў на міліцыянта сабаку, пабіў яго і ўцёк. Потым нібыта з’явіўся з павіннай.
Намеснік старшыні аховы правоў спажыўцоў Уладзімір Малей паведаміў, што некалькі іх кліентаў дабіліся ўзбуджэння крымінальнай справы супраць бізнесоўца. Бялоў падаваў у рэкламе звесткі, што прадае мэблю, а ў дамове з кліентамі друкаваў, што пастаўляе камплектуючыя.
Грошы браў за мэблю, а пастаўляў балты, гайкі, панелі, і тое расцягваў на месяцы і гады.