У Брэсце асуджаны буйны фальшываманетчык

Прысуд буйному фальшываманетчыку вынес суд Маскоўскага раёна Брэста. 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму атрымаў жыхар абласнога цэнтру. 
Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах: збыццё і захоўванне падробленай замежнай валюты, а таксама наркатычных сродкаў.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, падчас ператрусу ў кватэры злачынцы былі знойдзеныя амаль 4 тысячы падробленых долараў і 27 грамаў амфетаміна. Прыцягнуць да адказнасці фальшываманетчыка беларускія праваахоўнікі здолелі дзякуючы сумеснай аперацыі з украінскімі калегамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі