У Брэсце асудзілі вінаватага ў дарожным здарэнні, які сам пацярпеў

У Брэсце на сем год калоніі ва ўмовах пасялення асудзілі мінчаніна, які стаў вінаватым у дарожным здарэнні з чалавечымі ахвярамі. У выніку аварыі тры чалавекі загінулі і яшчэ тры атрымалі цяжкія раненні, паведамляе БелаПАН. Здарэнне адбылося летась, 6 лістапада 2009 года ў Ляхавіцкім раёне на аўтадарозе Баранавічы — Ляхавічы. Мінчанін, кіруючы аўтамабілем “Форд-Транзіт”, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем “Ровер-420”. Ім кіраваў дырэктар адной з прыватных будаўнічых арганізацыяў з Баранавічаў. Яго пасажырамі былі брыгада будаўнікоў, што клалі тратуарную плітку ў Ляхавічах.

У выніку кіроўца “Ровера” і двое пасажыраў загінулі на месцы. Яшчэ тры пасажыры атрымалі траўмы, пацярпеў і сам удзельнік здарэння. Ён стаў інвалідам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі