У Брэсце байкеры адкрылі мотасезон-2011
Больш як 100 матацыклістаў з Беларусі, Украіны і Польшчы сабраліся ў суботу на пляцоўцы каля брэсцкага Лядовага палаца.
Гэты збор абвясціў адкрыццё мотасезона-2011. А 16.00 калона з байкераў, а таксама супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі накіраваліся ў Дзіцячы сацыяльны прытулак Жабінкаўскага раёна. Гадаванцы прытулку атрымалі падарункі, а таксама
прынялі ўдзел у конкурсах і віктарынах.