У Брэсце былая студэнтка судзіцца з універсітэтам
Суд Ленінскага раёна Брэста адмовіў Кацярыне Чыжык, былой студэнтцы Брэсцкага ўніверсітэта, у іску аб аднаўленні яе на вучобе і прадастаўленні акадэмічнага адпачынку. Нагадаем, з лета дзяўчына вучыць англійскую мову ва Ўімблдоне. На 1 верасня была студэнткай 5 курса факультэта замежных моў Брэсцкага ўніверсітэта. У жніўні Чыжык спрабавала пайсці ў акадэмічны адпачынак, але атрымала адмову і была выключаная. Паводле слоў яе бацькі Юрыя Чыжыка, ніякіх кампрамісных прапановаў з боку кіраўніцтва ВНУ выказана не было.
Судовы разгляд завяршыўся 29 снежня. Суддзя Баброўскі прызнаў законным непрадастаўленне акадэмічнага адпачынку і наступнае выключэнне Кацярыны Чыжык з універсітэта.
Адзначым, што закон аб Вышэйшай адукацыі ад 11 ліпеня 2007 года прызнае за студэнтамі права на акадэмічны адпачынак “па медыцынскіх, фінансавых ды іншых паказаннях”. Палажэнне Міністэрства адукацыі ад 10 студзеня 2008 года расшыфроўвае гэтыя “іншыя паказанні” як адно: неабходнасць студэнту знаходзіцца дома дзеля нагляду за хворымі блізкімі родзічамі.
Чыжык-старэйшы кажа, што будзе пададзена касацыя, паколькі рэктарат матываваў адмову ў акадэмічным адпачынку неаформленасцю дакументаў на вучобу за мяжой і паколькі існуе, на ягоны пагляд, юрыдычная калізія паміж Законам аб вышэйшай адукацыі і падзаконнымі актамі.