У Брэсце дапыталі былую ўдзельніцу някляеўскай кампаніі

Пра гэта Еўрарадыё сказала сама дапытаная, кіраўнічка Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі прафсаюза Работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіда Міхнюк: Міхнюк: "Усю маю працоўную біяграфію распытаў следчы: што я ведаю пра кампанію "Гавары праўду!", у якой партыі я... Нічога не сказаў, калі аддадуць забраныя аргтэхніку, грошы".

Актывістка кажа, што перайшла ў другую каманду і цяпер з’яўляецца даверанай асобай Андрэя Саннікава. Міхнюк мяркуе, што зварот да падзеяў паўгадовай даўніны меў на мэце яе запалохаць.

Нагадаем, сёлета ў траўні па ўсёй краіне прайшлі ператрусы ў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду". Быў ускрыты і офіс прафсаюзу РЭП у Брэсце, якім кіруе Зінаіда Міхнюк. Падчас ператрусу былі канфіскаваныя аргтэхніка і грошы, якія знаходзіліся ў офісе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі