У Брэсце даў канцэрт Зміцер Вайцюшкевіч (фота)
Учора ў Палацы культуры прафсаюзаў сабраў залю слухачоў Зміцер Вайцюшкевіч. Праўда, малую — прыйшло каля ста чалавек. Больш за паўтары гадзіны Зміцер утрымліваў увагу публікі песнямі, перамежаваныя цікавым канферансам, расповедамі пра гастролі ў Злучаных Штатах, Японіі, Еўропе. Вайцюшкевіч прайшоўся па старых хітах кшталту “Заяц варыць піва”, “Пяць струкоў перцу” для так і не запісанага супольнага альбома “Скрыпка дрыгвы”. Шмат было песень на вершы Караткевіча, Барадуліна. Прагучала і адна з цыкла песень на вершы Уладзіміра Маякоўскага.
Асаблівае замілаванне публікі выклікала адна з калыханак і рэцэпт для дзяцей, як дабіцца ад бабулі грошай на ровар. Адказ просты: закалыхаць яе калыханкай!
Закончыла вечарыну “Песня гарыбальдыйскіх партызанаў” і вельмі эратычная калыханка “на словы Ўладзіміра Пракопавіча”.