У Брэсце хлопца пасадзілі ў турму за кіраванне ў п’яным выглядзе

Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес вырак 25-гадоваму мэнэджэру па продажах: год турмы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, паведамляе БелаПАН. Апроч таго, хлопца пазбавяць правоў на кіраванне ажно на пяць год. Гэтулькі жорсткі вырак можна растлумачыць тым, што асуджаны ўжо трэці раз прыцягваецца да крымінальнай адказнасці за такое самае правапарушэнне. Спярша яго асудзілі на два гады выпраўленчых работ. Затым яго выраклі да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
 
Цягам апошніх двух год малады чалавек болей за 20 разоў трапляўся ў рукі ДАІ за парушэнне правілаў дарожнага руху, у тым ліку — за кіраванне ў нецвярозым стане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі