У Брэсце хуліганы пырснулі газ у аўтобус з пасажырамі
Здарэнне адбылося раніцай 4 лістапада.
Як піша газета "Вечерний Брест", гарадскі аўтобус № 20 накіроўваўся з мікрараёна "Паўднёвы". Прыкладна а 7-й гадзіне на прыпынку "Прыбужская", калі аўтобус быў гатовы ад'ехаць, невядомыя ў амаль зачыненыя заднія дзверы выпусцілі струмень з газавага балончыка. Дзверы зачыніліся, і аўтобус працягнуў рух. Тыя, хто ехаў ззаду, пачалі моцна кашляць — кіроўца спыніў аўтобус, каб праветрыць салон.
Па словах відавочцаў, "газавую атаку" учыніла кампанія з чатырох маладых людзей, якія выйшлі на прыпынку. Падрабязнасці здарэння высвятляюць праваахоўныя органы.
Фота — newsru.com