У Брэсце "ідэолаг" вычытвае тэкст ўлёткі апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты
Кіраўнік аддзела ідэалагічнай працы Брэсцкага райвыканкама вычытвае тэксты ўлётак. У чацвер мясцовая друкарня адмовілася вырабіць кандыдату ў дэпутаты ў Брэсцкі раённы савет Аляксандру Кузняцову агітацыйную ўлётку. Адзначым, што ён уваходзіць у ініцыятыўную групу па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. Каардынатар БХД па Брэсцкай вобласці і сябра каманды Кузняцова Зміцер Шурхай распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё:
"У раённай выбарчай камісіі нам сказалі, што пералічаць грошы на друк толькі пасля ўзгаднення ўлёткі з аддзелам ідэалагічнай працы райвыканкама. Мы пайшлі туды і пачалі аспрэчваць, маўляў, якая справа вам да гэтых улётак? Тады Лемех Людміла Пятроўна, загадчыца аддзела, сказала: "Маёй згоды на друк вашай улёткі няма, але можаце ісці друкаваць, бо вы маеце права". Паехалі ў друкарню “Артлайн”, і перад намі дырэктару тэлефанаванне. Чуем, што там размова ідзе пра Кузняцова, і далей нам дырэктар кажа, вось, тэлефанавалі з ідэалагічнага аддзела, Лемех загадала вашу ўлётку не друкаваць".
У пятніцу каманда кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Кузняцова мае намер звярнуцца ў пракуратуру і даручыць друк улёткі іншай друкарні.