У Брэсце людзі мажуць рукі крэмам “Буронка” і п’юць лекі для жывёлаў

Жыхары Брэсту пераходзяць на лекі для жывёлаў і выпрабоўваюць на сабе сродкі з ветэрынарных аптэк. У адной з заалагічных лякарняў з шапіку прадавачка прапанавала карэспандэнту Еўрарадыё крэм для рук. Прадавачка: – Вось, крэм  “Буронка”. Ён добры. Некаторыя жанчыны яго для твару бяруць. Я дык пяткі мажу. Вы не думайце, у кароў вымя больш далікатнае, чым  скура ў людзей. Я даяркай была, дык ведаю. Летам скура на вымені надта трэскаецца, ад сонца, травы. Ёсць і расійскі сродак, “Зорка”. Але ён закончыўся. Ён даражэйшы за гэты, віцебскі. Проста яго раней завезлі.



У шапіку не надта многа лекаў. Прадавачка паказвае:

– Для людзей у нас гэты сродак, гэты і вось гэты. Гэты вось вельмі купляюць людзі, п’юць.
ЕРБ:
– П’юць? У ім што, спірт ёсць?
Прадавачка:
– Ды не. Гэта культура мёртвых тканак, стымулятар. Падвышае сілы арганізма. Я свайму былому мужу два разы давала. І дачка мая, ёй ужо дваццаць гадоў, дык два курсы прапіла. Кажуць, нават ад раку дапамагае.

Наша суразмоўца згадала, што калі вучылася ў Ленінградзе ў часы Савецкага Саюзу, сродак “прадаваўся ў людскіх аптэках і быў вялікім дэфіцытам”. Жанчына пагадзілася, што адной з падставаў, чаму людзі купляюць гэтыя лекі для сябе, з’яўляецца беднасць.



 Крэм “Буронка”. Выгляд з тылу
.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі