У Брэсце махляркі “знялі сурокі” амаль за 6 мільёнаў рублёў
53-гадовая жыхарка Брэста стала ахвярай дзвюх махлярак, паведамляе БелаПАН. Жанчыны падышлі да яе на вуліцы, загаварылі з пацярпелай і сказалі, што на яе грошы накладзеныя сурокі. Да таго ж, яны падрабязна растлумачылі, якія непрыемнасці чакаюць чалавека, калі з грошай не зняць негатыў. Жанчына разам з адной з махлярак паехала да сябе дадому, узяла там 800 долараў і яшчэ зняла з карткі 3 мільёны рублёў. Быў праведзены нібыта магічны сеанс, пасля якога “ахвяра сурокаў” атрымала папяровы скрутак. Ёй растлумачылі, што там ляжаць ачышчаныя ад негатыву грошы, але распакоўваць скрутак нельга тры дні. Жанчына ўсё ж не ўтрымалася і разгарнула пакет — там ляжалі дробныя беларускія купюры.
Цяпер махлярак шукае міліцыя. Не выключана, што яны валодаюць тэхнікай гіпнозу, таму жыхароў Брэстчыны папярэджваюць: ніколі не размаўляйце з незнаёмымі і не пагаджайцеся на такія прапановы ад “вядзьмарак”.