У Брэсце малады мужчына скінуўся са шматпавярховіка

Брэсцкая пракуратура правярае меркаванае самазабойства, якое адбылося на выходныя. Мужчына скінуўся з шматпавярховага дома.  Старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Брэста Лілія Карнейчык паведаміла Еўрарадыё:

"Напярэдадні смерці споўнілася яму 35 гадоў. Жыў з сястрой, не быў жанаты, нідзе не працаваў. З юнацкага ўзросту ўжываў спіртныя напоі. Запіскі не пакінуў. Са слоў знаёмых, пачуваюся лузэрам, бо ў 35 гадоў нічога не дасягнуў".


Паводле спадарыні Карнейчык, сёлета суіцыдаў у параўнанні з адпаведным перыядам 2009 года стала больш. У 80 адсотках выпадкаў людзі ўчынялі суіцыд у стане алкагольнага ап'янення 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі