У Брэсце на мяжы затрымалі грамадзяніна Сербіі з падробленым пашпартам

Брэстскія памежнікі затрымалі 24-гадовага грамадзяніна Сербіі, паведамляе БелаПАН. Маладога чалавека затрымалі 25 ліпеня ў пункце “Макраны” на выездзе з Беларусі ў часе праверкі дакументаў. Грамадзянін Сербіі падаў пашпарт з пераклееным фотаздымкам. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Брэстскай памежнай службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі