У Брэсце невядомыя зразаюць да нуля бар’еры на веладарожках (фота)

Безбар’ерны праезд стаў магчымым на новай веладарожцы ўздоўж Вяслярнага канала ў Брэсце. Праўда, толькі каля Цэнтра алімпійскага рэзерву. Бардзюр на месцы перасячэння з аўтазаездамі механічным спосабам зрэзаны да нуля.  Дырэктар Цэнтра адмовіў свой удзел у гэтай "аперацыі". У “Брэстпраекце”, арганізацыі, якая праектавала дарожкі, Еўрарадыё паведамілі:

"Так, там ёсць дарожкі. Запраектаваныя і зробленыя паніжэнні ў месцах перасячэння з аўтадарогамі. Там бардзюр максімальна адстаіць ад праезнай часткі на 5 сантыметраў. А каб хто зразаў, рабіў яшчэ ніжэй – мы не ведаем".

Не ведаюць пра безбар’ерны пазітыў ні ў гарвыканкаме, ні ў Жылкамунгасе. Ад немца-інваліда, які ўлетку прыязджаў на першынства свету па веславанні ў Брэст пабалець за свайго пляменніка, Еўрарадыё стала вядома: максімальная вышыня бар’ераў у Нямеччыне складае паўтара сантыметры. Але ж не немцы зразаюць бар’еры ў Брэсце!




Фота - Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі