У Брэсце новыя ўласнікі АКБ выйшлі на плошчу да пратэстоўцаў
Сяргей Кагановіч і Дзмітрый Баскаў / TUT.byЧитать п /олностью: https://news.tut.by/society/687736.html
У нядзелю 7 чэрвеня на галоўнай плошчы Берасьця прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэст супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад горада. Як паведамляе "Брестская газета", акцыя ў гэты раз прайшла эмацыйна: на плошчу выйшлі новыя ўласнікі акумулятарнага завода Сяргей Кагановіч і Дзмітрый Баскаў.
Бізнесмены заявілі, што папярэднія ўласнікі дапусцілі шэраг памылак, у тым ліку і ў зносінах з народам. Па іх словах, цяпер яны празрыстыя і адкрытыя: запрашаюць кожнага жадаючага наведаць завод. Але, мяркуючы па відэа з акцыі, прадуктыўнага дыялогу не атрымалася.
9 красавіка акумулятарны завод "АйПауэр" прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Ужо больш за два гады гараджане змагаюцца супраць яго будаўніцтва: яны лічаць, што гэта шкодная вытворчасць, якое негатыўна адаб'ецца на экалагічнай сітуацыі.
25 траўня стала вядома, што бізнэсмэн Віктар Лемяшэўскі больш не з'яўляецца ўладальнікам скандальнага прадпрыемства. Цяпер 85% долі кампаніі належаць Сяргею Кагановіча, а 15% — Дзмітрыю Баскаву. Абодва бізнэсмэна звязаны з хакейнай камандай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі: Кагановіч адзін з гульцоў, а Баскаў — гендырэктар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" і трэнер каманды Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.