У Брэсце пабудуюць новы ізалятар часовага ўтрымання

Новы ізалятар часовага ўтрымання пабудуюць у Брэсце. Ён размесціцца на тэрыторыі былога вайсковага шпіталю, што па вуліцы Пушкінскай.
Спачатку гэтую плошчу мусіў заняць Брэсцкі дзяржуніверсітэт імя Пушкіна, але ў ВНУ не хапіла сродкаў. Нядаўна тэрыторыю з будынкамі, якая не мела ўласніка амаль пяць год, перадалі ўпраўленню ўнутраных спраў вобласці.

Міліцыянты разлічваюць утрымліваць адначасова ў новым ізалятары да 120 чалавек. Паведамляецца, што акрамя жыхароў абласнога цэнтру сюды будуць везці затрыманых з Жабінкаўскага, Маларыцкага і Брэсцкага раёнаў. Таксама вядома, што стары ізалятар, які існуе з даваенных часоў, закрывацца не будзе.

Аляксей Мурланаў
, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі