У Брэсце падчас візіта Лукашэнкі адстрэльвалі бадзяжных жывёлаў
Падчас знаходжання Аляксандра Лукашэнкі ў Брэсце ў пятніцу ў горадзе адстрэльвалі бадзяжных жывёлаў. Пра гэта паведамляе сайт virtual.brest.by. "Падчас сустрэчы Прэзідэнта ў горадзе была адкрытая страляніна, — піша аўтар. — Прычым стрэл быў гучны, чулі яго многія, і рэакцыя службы бяспекі была неадкладная — знайсці і абязшкодзіць. Але трывога аказалася дарэмнай — вёўся планавы адстрэл бадзяжных жывёлаў. Хто і чаму не скарэктаваў план — пакуль загадка... Служба бяспекі спрацавала аператыўна, стралка знайшлі, яго начальства таксама...".
На ахове візіта Лукашэнкі ў Брэст было задзейнічана каля 1800 супрацоўнікаў сілавых структур, паведамляе сайт "Виртуальный Брест".
На ахове візіта Лукашэнкі ў Брэст было задзейнічана каля 1800 супрацоўнікаў сілавых структур, паведамляе сайт "Виртуальный Брест".