У Брэсце паказалі антытаталітарны фільм

У Брэсце праходзіць VII Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў. Загалоўным фільмам на ім паказаная стужка колішняга акцёра Брэсцкага тэатра Аляксандра Колбышава “Ваўкі”.  Галоўны рэдактар кінастудыі “Беларусьфільм” кандыдат мастацтвазнаўства Наталля Сцяжко (на здымку) вельмі рэкамендавала фільм публіцы, назваўшы яго ва ўступнай прамове на добрай беларускай мове “якасным псіхалагічным кіно”.



Фільм зняты акцёрам “на ўласныя грошы, якія ён зарабіў на расійскіх серыялах”. Сцэнаром да яго паслужыла аднайменная аповесць Аляксандра Чэкменёва. У цэнтры ўвагі мясцовы малады салдат Чырвонай арміі, якому далі 25 гадоў без перапіскі за тое, што быў у нямецкім акружэнні. Яго этапіруюць у Сібір. Цягнік завеяла завірухай па дарозе. Пачуўшы выпадкова назоў станцыі Верыха, дзе непадалёку жывуць яго жонка і дачка, салдат уцякае, каб пабачыцца з імі. 

Яго ловяць бязлітасныя “органы”. Мясцовыя, запалоханыя двухногімі ваўкамі, самі дзеляцца на людзей і нелюдзей. Уцякач мусіць перахоўвацца ў лесе, а там прыродныя ваўкі…
Звяртае на сябе праца акцёра Гасцюхіна ў нязвыклым для яго амплуа спагаднага да сваіх людзей старшыні сельсавета. 

Адзначым, што ў фільме, заяўленым як "беларускі нацыянальны", вясковыя жыхары толькі два словы кажуць па-беларуску.

Фестываль працягнецца да 24 чэрвеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі