У Брэсце працаўнікам "Пінскдрэва" зрабілі аперацыі па перасадцы скуры

Дваім пацярпелым падчас выбуха супрацоўнікам прадпрыемства "Пінскдрэў", якія знаходзяцца на лячэнні ў Брэсцкай абласной бальніцы, праведзены першыя аперацыі па перасадцы скуры.  Яны атрымалі значныя апёкі скуры і стан іх цяжкі. Пацярпелыя ўжо могуць дыхаць самастойна, але часам іх зноў падключаюць да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Лекары пакуль устрымліваюцца ад каментароў, наколькі паспяховымі аказаліся аперацыі па перасадцы скуры, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, у выніку выбуху, які адбыўся на "Пінскдрэве" 25 кастрычніка, загінулі 14 чалавек. Пяцёра працаўнікоў на сённяшні дзень знаходзяцца ў бальніцах: трое ў Брэсце і двое — у Мінску, у рэспубліканскім апёкавым цэнтры.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі