У Брэсце працягваюцца суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Севярынца

У Брэсце працягваюцца суды над удзельнікамі прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Нагадаем, 19 жніўня міліцынты сарвалі мерапрыемства і затрымалі каля 30 чалавек. Павел Севярынец ужо адсядзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзенне “несанкцыянаванага сходу”.

На мінулым тыдні пачаліся суды над астатнімі ўдзельнікамі сходу, але яны зацягнуліся. У аўторак суддзя Маскоўскага раёна Брэста Вольга Смірнова аштрафавала актывіста Юрку Бакура на 88,5 тысячы рублёў.

Папярэджанне было вынесена Любові Праневіч, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў. Позвы ў суд чакаюць яшчэ 10 чалавек. Два пратаколы суддзя вярнула міліцыянтам з-за памылак, адзначае “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі