У Брэсце праходзіць турнір па міні-футболе, прысвечаны БНР

У Брэсце распачаўся турнір па міні-футболе, прысвечаны 90-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.  У адборачным туры прынялі ўдзел сем каманд, сярод якіх – дружыны рэгіянальных структур Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Свабоднага прафсаюза Беларускага, а таксама грамадскіх арганізацый.

Агулам – больш за 60 удзельнікаў з ліку працоўнай моладзі і студэнтаў.

Па выніках першага этапу выбарныя чатыры каманды, якія 22 сакавіка і будуць змагацца ў фінале “Кубка Незалежнасці”, заснаванага абласным аргкамітэтам па святкаванні юбілею.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі