У Брэсце прайшоў Кубак Беларусі па танцу жывата

У суботу ў Брэсце прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па Belly Dance, інакш кажучы, танцу жывата. Такія спаборніцтвы праходзяць у Брэсце ўжо трэці год і колькасць удзельнікаў няспынна ўзрастае. Так, сёлета ў чатырох намінацыях спаборнічалі каля 2000 удзельнікаў. Яны прадстаўлялі болей за 300 клубаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Спаборніцтвы ішлі па васьмі ўзроставых групах, танцоркам было ад 3 да 50 год. Арганізатарам Кубка выступіў брэсцкі клуб усходняга танца “Азалаіс” пад кіраўніцтвам Вікторыі Феакціставай. Ён і заваяваў большасць узнагародаў, паведамляе naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі