У Брэсце пройдзе першы ў Беларусі міжнародны роварны фестываль
Яго плануць правесці ў канцы ліпеня і прымеркаваць да Дня гораду.
План роварнага маршруту арганізатары пакуль яшчэ ўдакладняюць з мясцовымі ўладамі. Але, верагодна, што старт калоны адбудзецца ад музею "Бярэсце", бо мерапрыемства будзе мець гістарычны каларыт.
Са словаў аднаго з ініцыятараў, кіраўніка роварнага клуба "Ручаёк" Міхаіла Кузменчука, асаблівасцю прабегу стане яго маштаб, якого да гэтага ў Беларусі не было.
Кузменчук: "Зарэгістраваных удзельнікаў будзе альбо 995 чалавек, зыходзячы з юбілею гораду, альбо 1019, зыходзячы з даты заснавання. Калі з'явіцца спонсар, то кожны атрымае майку з нумарам. Гэты нумар будзе не толькі нумарам парадкавым, але і годам з жыцця нашага гораду. Будзе пастаўлена ўмова, што ты мусіш нейкім чынам прэзентаваць гэты год".
Апроч беларускіх клубаў чакаецца ўдзел і замежных гасцей з Украіны, Польшчы і Літвы.