У Брэсце раскідваць улёткі з “праўдай” пра “Гавары праўду!”
У паштовых скрынях жыхароў Брэста з’явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Арцёма Цярэшчанку, паведамляе Радыё Свабода. Улёткі ўяўляюць сабой лісты фармату А5. Грамадзянскую ініцыятыву аўтары друкаванай прадукцыі назвалі «бруднай». Пад загалоўкам «Уся праўда пра кампанію „Гавары праўду!“» пішацца, што нібыта Арцём пастаянна «выхваляецца тым, што працаваў у пракуратуры» і што ён «усімі праўдамі і няпраўдамі спрабуе працаўладкавацца ў органы міліцыі».
Значная частка ўлёткі — на тэму сэксуальных схільнасцяў. Спадар Цярэшчанка палічыў змест улётак абразлівым ды ілжывым. Ён звярнуўся ў міліцыю.
Значная частка ўлёткі — на тэму сэксуальных схільнасцяў. Спадар Цярэшчанка палічыў змест улётак абразлівым ды ілжывым. Ён звярнуўся ў міліцыю.